У суботу, 13 ліпеня, у Мінску ладзяць лекцыю «Псіхалогія горада: як прасторы фармуюць наша самапачуццё?»
Дата: 13 ліпеня
Час: 18.00
Месца: паведамяць па рэгістрацыі, Мінск
Чаму мы па-рознаму ўспрымаем гарады?
Чаму пасля некаторых шпацыраў у горадзе вы пачуваецеся эмацыйна выматанымі?
Ці можа звычайны двор уплываць на ваш ментальны стан?
Вы даведаецеся пра тое, як горад уплывае на нашу псіхіку і ўспрыманне навакольнага асяроддзя.
Адкрыеце для сябе новыя межы гарадскога досведу і зразумееце, чаму некаторыя месцы выклікаюць у нас пачуццё радасці і супакаення, а іншыя — трывогу і дыскамфорт.
Пасля лекцыі правядуць невялікі даследчы варкшоп і адрэфлексуюць адчуванні ад гарадскога асяроддзя.
Спікерка — псіхалагічныя і ўрбан-энтузіястка спадарыня Ганна.
Лекцыя пройдзе на рускай мове.
Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.