Дзяцінства скончылася. Мы выжылі. Нам патрэбна сур’ёзна пагутарыць.
30 чэрвеня ў 19.00 у анлайн-эфіры “Адкрытага лекторыя” сцэнарыст, рэжысёр, псіханалітык і кіназнаўца абмяркуюць, якое кіно мы глядзелі ў дзяцінстве і на які чорт. Што мы зразуемлі з кіно і з дзяцінства пра жыццё, смерць, грошы, палітыку і сэкс? Ці забівае Фрэдзі Кругер піянераў-герояў і ці здарыцца апакаліпсіс, калі намачыць манту? Толькі асабісты досвед, боль і нянавісць.
Хто сказаў, што дзяцінства – гэта весела? Дзяцінства – гэта па-рознаму. Хто гуляў у казакоў-разбойнікаў на руінах адной імперыі, пакуль мама з татам маталіся ў Польшчу з бауламі? Хто рабіў петарды ў духоўцы? Хто глядзеў па целіку “Прыгоды Бураціна”, а па відзіку порна, пакуль бацькі на працы? Хто марыў пра хлопчыка з фільма “Бум”, а хто пра госцю з будучыні?
Нам трэба пагутарыць. Пачнем з кіно. Гэта будзе Bad Trёp.
Удзельнікі Free Talk:
Максім Лушчык, рэжысёр-аніматар;
Вольга Драчук, сцэнарыстка, рэдактарка;
Аляксандр Палубінскі, псіханалітык;
Марыя Касцюковіч, кіназнаўца, аўтар кнігі пра дзіцячае кіно “Дзіцячы сеанс”.
У праграме:
Кіно
Віно
Палітыка
Дзіцячыя траўмы
Вострыя тэмы
Рэзкія выказванні
Тосты за Бураціна
Гаданне па анекдотах пра Вовачку.
Строга 18+, але ніхто не будзе правяраць.
Мама не дазваляе, але ж далучайцеся!
У падтрымку першага нон-фікшна пра беларускае дзіцячае кіно “Дзіцячы сеанс”, які можна заданаціць на ulej.by: https://ulej.by/projects/1500072?tab=about
Удзел бясплатны, па папярэдняй рэгістрацыі: https://lektorij.by/badtrep.
Free Talk пройдзе на платформе Zoom. Спасылка на ўваход прыйдзе на пошту, якую вы пакінеце пры рэгістрацыі. Чакаем!