У суботу, 21 верасня, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы святкуюць Багач.
Дата: 21 верасня
Час: 15:00
Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён
Багач — восеньскае свята ўраджаю.
У в.Парэчча Акцябрскага раёна ў гэты дзень каля царквы звычайна збіраліся жыхары вёскі.
Малады хлопец трымаў у руках «Багач» — кораб, упрыгожаны вышываным ручніком, насыпаным зернем і ўстаўленай у зерне свечкай. Гарманіст іграў, а жанкі спявалі дажыначныя песні. Да іх падыходзіў святар, чытаў малітву і асвячаў «Багача».
Потым усе ўдзельнікі абраду абыходзілі ўсе двары вёскі, дзе кожны гаспадар насыпаў у кораб жменю жыта са свайго ўраджаю, а гаспадыні частавалі святочнай ежай.
Так даходзілі да апошняй хаты, у якой ставілі Багача на кут пад абразы, запальвалі свечку і пачыналі гулянне.
Вас чакае:
Рэканструкцыя абраду «Багач» творчымі калектывамі Гомельскай вобласці;
Майстар-клас па ганчарству;
Майстар-клас па саломапляцененні;
Майстар-клас па ткацтве паясоў;
Майстар-клас па вырабе лялек.
Кошт квіткоў:
для дарослых — 14 рублёў; студэнтаў — 8 рублёў; школьнікаў — 7 рублёў; для дашкольнікаў — бясплатна.