Гэтымі выходнымі, 21 і 22 верасня, у батанічным садзе — кінаўікэнд «ROMANTIC COLLECTION».
Дата: 21 і 22 верасня
Час: з 11.00 да 19.00
Месца: батанічны сад, вул. Сурганава, 4б, Мінск
Два дні — самыя рамантычныя фільмы на вялікім экране, утульная атмасфера, мяккія крэслы-мяшкі, фуд-корт, квіз на тэму «кіно», вялікая тэматычная фотазона, дзіцячая зона з аніматарамі, віктарыны і нават магчымасць зрабіць прапанову сваёй дзяўчыне ў рамантычнай абстаноўцы.
Чароўны настрой створаць артысткі Вольга Іванчыкава і Аксана Спірыдонава.
Рамантычная праграма 21 верасня
11.00 Фільм: «Целаахоўнік»
12.10 Музычная рамантыка / Віктарына
13.50 Фільм: «Правілы здыму: Метад Хітча»
14.50 Музычная рамантыка / Віктарына
16.20 Квіз на тэму «Кіно»
15.50 Фільм: «Прапанова»
18:40 Магчымасць зрабіць афіцыйную прапанову дзяўчыне!
Рамантычная праграма 22 верасня
11.00 Фільм: «Рэальнае каханне»
12.10 Музычная рамантыка / Віктарына
14.40 Фільм: «Вясельны перапалох»
15.00 Музычная рамантыка / Віктарына
16.20 Квіз на тэму «Кіно»
16.50 Фільм: «Адзін дзень»
18:40 Магчымасць зрабіць афіцыйную прапанову дзяўчыне!
Таксама абяцаюць прагляд мультфільмаў на вялікім экране.
Будуць і майстар-класы:
10.00 Аквагрым «Героі мультфільмаў»
12.00 Квэст «Гары Потэр»
13.00 «Малюем мультык»
14.00 «Юны Акцёр»
15:00 Шоу мыльных бурбалак
16.00 Віктарына «Мультфільмы»
17.00 Конкурс «Кіназорка»
18:00 Квіз для дзяцей
Квіткі:
Поўны (дарослыя) — 20 рублёў.
Льготны (школьнікі, пенсіянеры, бацькі шматдзетных сем’яў) — 10 рублёў.
Бясплатны ўваход — дзецям да 7 гадоў, дзецям са шматдзетных сем’яў, інвалідам усіх груп.