У суботу, 21 верасня, Дукорскі маёнтак запрашае на свята Багач.
Дата: 21 верасня
Час: з 13.00 да 18.00 (час мясцовы)
Месца: Дукорскі маёнтак, вул. Школьная, 12, аг. Дукора, Пухавіцкі раён, Мінская вобл.
Вас чакаюць адмысловыя расповеды пра піцейную культуру і народны строй, майстар-класы, гульні, спевы і старадаўнія забаўкі.
А ўсіх, хто прыедзе ў традыцыйным адзенні, чакаюць падарункі ад Дукорскага маёнтка.
Таксама будзе конкурс на самую вялікую гародніну! Той, хто прывязе сапраўднага волата, атрымае бутэльку мясцовай Дукі!
І глядзіце, колькі яшчэ ўсяго ў праграме:
13.00 — Адкрыццё свята: частаванне дукорскай гарэлкай, гульні і забаўкі;
13.30 — Абрад «Багач» пры ўдзеле гасцей;
14.00 — Майстар-клас па традыцыйных танцах і традыцыйныя гульні;
14.30 — Традыцыйныя спевы;
15.00 — Традыцыйная музыка ў выкананні Капэлы Алены Мялешкі;
15.40 — Выступ гурта «Папараць»;
16.30 — Традыцыйныя спевы;
17.00 — Майстар-клас па традыцыйных танцах і традыцыйныя гульні;
17.30 —Частаванне беларускімі стравамі, закрыццё свята.
Будуць і майстар-класы:
13.00 — майстар-клас «Тканы бранзалет» ў тэхніцы ткацтва на дошчачках.
14.00 — майстар-клас па беларускай выцінанцы.
15.00 — майстар-клас «Зёлкавае пано».
Квіткі: дарослыя — 25 рублёў, дзеці — 15 рублёў, да 7 год — бясплатна.
Даведкі па тэлефонах +375 (44) 707-77-64,+375 (33) 357-77-64 а таксама на сайце dukora.by.