10 жніўня а 12-й гадзіне ўпершыню ў бібліятэцы пройдзе баль «Бібліятэчнае лета», які збярэ ўсіх, хто любіць музыку, кнігі, танцы і прыгожыя строі.
Дата: 10 жніўня
Час: 12:00 (час мясцовы)
Месца: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, пр-т Незалежнасці, 116, г. Мінск
Танцавальныя калектывы з розных гарадоў Беларусі збяруцца ў гэты дзень разам, каб прадставіць маштабную танцавальную праграму. Мінскі «Dancing time», гомельскі «Сярэбраны век», магілёўскі «Серпанцін», бабруйскі «Паланэз» — на першы баль у бібліятэцы завітае каля 100 падрыхтаваных танцораў. Да праграмы далучацца і іншыя танцавальныя калектывы краіны. На шматлікіх майстар-класах зацікаўленыя госці таксама змогуць засвоіць танцы і на некалькі гадзін пагрузіцца ў атмасферу балю.
Бібліятэчныя залы ў гэты дзень будуць адчынены для ўсіх жадаючых:
зала беларускай літаратуры (пам. 205) прапануе майстэрню рэстаўратара;
у зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) можна будзе паслухаць гучанне вінілавых пласцінак праз навушнікі;
зала дакументаў па мастацтве (пам.306) прадставіць экскурсію па выстаўцы «Жывапісец танцоўшчыц», прысвечанай Эдгару Дэга;
застацца сам-насам з унікальнай і рэдкай кнігай, напоўніцца яе хараством і атмасферай можна будзе ў музеі кнігі;
у галерэі «Лабірынт» (пам. 345) будзе працаваць музычна-літаратурная гасцёўня.
Вядома ж свята не абыдзецца і без «Гульнявога бальнага салона», дзе можна будзе правесці час за традыцыйнымі шашкамі, шахматамі і паўдзельнічаць у дэтэктыўных гульнях «Шэрлак Холмс» і «Знікненне на французскім прыдворным балі XVIII стагоддзя».
Уваход вольны.
Папярэдняя рэгістрацыя не патрэбна.
Пажадана прытрымлівацца бальнага дрэс-коду.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 28 06.