MY WAY FESTIVAL у Мінску

20.07.2024 - 21.07.2024 10:00 - 20:00 батанічны сад (вул. Сурганава, 2б) 20 рублёў


Гэтымі выходнымі, 20 і 21 ліпеня, у батанічным садзе — фэст самаразвіцця і здаровага ладу жыцця MY WAY FESTIVAL.







Дата: 20 і 21 ліпеня

Час: з 10.00 да 20.00

Месца: батанічны сад, вул. Сурганава, 2б, Мінск



Вас чакае:

 Зона ёгі, дзе кожны зможа пазнаёміцца ​​са светам ёгі, паспрабаваць папрактыкаваць, пагутарыць з прафесіяналамі ў дадзенай вобласці і атрымаць індывідуальныя кансультацыі абсалютна бясплатна.

Зона спорту будзе складзена з найлепшых фітнес-клубаў горада, якія прадставяць свае спартыўныя праграмы.

У зоне «Лекторый» выступяць спікеры ў галіне медыцыны, ментальнага здароўя, ёгі, медытацыі, коўчы па асобасным росце, спецыялісты ў галіне псіхалогіі.

 Зона адпачынку «Chill Out» створана найлепшымі мінскімі дыджэямі.

 Дзетак чакаюць аніматары, якія прапануюць гульні, маляванне і квэсты. 


Акрамя таго, на фестывалі будуць працаваць — гарошак-маркет; зоны ароматэрапіі і чайных цырымоній; і многае іншае. 



Арганізатары фестывалю не абышлі бокам і дабрачыннасць. 


На тэрыторыі саду, будзе ўсталяваны астравок дапамогі бяздомным жывёлам. Кожны ахвочы зможа прынесці нешта карыснае. 



Кошт квітка на адзін дзень — 20 рублёў для дарослых і 10 рублёў для школьнікаў, бацькоў шматдзетных сем’яў і пенсіянераў.






Вам можа быць цікава

Купалле ў Суле

05.07.2025 14:00 - 06.07.2025 17:30 парк гісторыі Сула

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

09.08.2025 12:00 - 10.08.2025 17:00 Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ