Літаратура
Канец: 08.06 (18:00)
Microsoft Commons
Беларускамоўны кніжны клуб у Сіэтле чытае Караткевіча
Пачатак: 08.06 (16:00)Канец: 08.06 (18:00)
Microsoft Commons
(Redmond, WA , 15255 NE 40th St)
У суботу, 8 чэрвеня, беларускамоўны чытацкі клуб Сіэтла збіраецца на новую сустрэчу.
Дата: 8 чэрвеня
Час: з 16.00 да 18.00 (час мясцовы)
Месца: Microsoft Commons, 15255 NE 40th St, Redmond, WA
Гэтым разам чытаюць Караткевіча:
легенды «Маці Ветру», «Легенда аб бедным д’ябле і аб адвакатах Сатаны»
апавяданне «Кніганошы»
нарыс «Зямля пад белымі крыламі»
аповесць «Сівая легенда»
Дадаткова для суперфанатаў:
«Ладдзя Роспачы» (для тых, хто яшчэ не чытаў)
«Зброя» (для тых, хто сумуе па Алесі Загорскім)
«Чазенія» (для рамантыкаў)
Уваход вольны, толькі адзначцеся ў падзеі на фэйсбуку, каб арганізатары ведалі, колькі гасцей чакаць.
З задавальненнем прымаюцца данаты на развіццё суполкі.