У суботу, 29 ліпеня, Згуртаванне Беларусаў Канады запрашае на беларускі сямейны пікнік!
Дата: 29 ліпеня
Час: 15.00 (час мясцовы)
Месца: Etienne Brulé Park, 10 Catherine Ave, Toronto
Прыходзьце бавіць час разам і знаходзіць новых сяброў, вывучаць/гуляць у беларускія гульні, танчыць нашыя танцы і спяваць песні.
Пікнік адбудзецца ў парку, калі дазволіць надвор’е. То бярыце з сабой тое, што вам трэба для добрага дня на свежым паветры: складныя крэслы/сталы, коўдры для пікніка, сонцаахоўны крэм, сродкі ад камароў, а таксама ежу і напоі для сябе і каб падзяліцца з сябрамі.
Уваход — данат у 10 даляраў на сям’ю.