Пікнік «Што? Дзе? Калі?» у Сопаце

29.07.2023 14:00 - 18:00 (ul. Młyńska, 11) 30 злотых

У суботу, 29 ліпеня, у Сопаце зноў гуляюць у «Што? Дзе? Калі?» — толькі гэтым разам на вольным паветры ў нязмушаным фармаце пікніка!



Дата: 29 ліпеня

Час: 14.00 (час мясцовы)

Месца: ul. Młyńska, 11, Сопат


Гляньце якая праграма:

 14:00 — 15:00 Музычная гульня 

15:00 — 16:00 Медыйная гульня з раздаткамі

 16:00 — 17:30 — Брэйн-рынг без правілаў. А дакладней з вясёлымі і незвычайнымі правіламі!

18:00 — 19:30 — Чорныя тройкі (гульня з пытаннямі 18+, трэба будзе падзяліцца на каманды па 3 чалавекі).

19:30-21:00 Што? Дзе? Калі?

З сабой прыхапіце:

мяса, калі плануеце гатаваць шашлык, ежу, напоі, 

парасон (ёсць верагоднасць, што будуць ападкі), 

вясёлы настрой!


Калі хочаце шашлыкі, прыходзьце крыху раней, напрыклад, да 13:00, бо падчас гульні не так зручна будзе гатаваць. 


Удзел — 30 злотых з чалавека. Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава Іллі Гічана «53/27» у Мінску

03.05.2025 18:00 - 02.06.2025 19:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Сустрэча з Маляванычам у Кракаве

10.05.2025 (14:00 - 16:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Аляксандр Памідораў у Торуні

10.05.2025 (19:00 - 21:00) паб «Hipisówka» (Mikołaja Kopernika, 20)

Гурт «Relikt» у Варшаве

16.05.2025 (19:30 - 21:00) VooDoo Club [сцэна 2] (Aleja Prymasa Tysiąclecia 48A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ