У пятніцу, 26 красавіка, беларусы Варшавы ладзяць акцыю «Чарнобыльскі шлях — 2024».
Дата: 26 красавіка
Час: 17.30 (час мясцовы)
Месца збору: каля помніка Каперніку, Кракаўскае прадмесце, Варшава
Сёлета, як і летась, акцыя пройдзе пад лозунгам «НЕ ЯДЗЕРНАЙ ЗБРОI Ў БЕЛАРУСI».
Да Чарнобыльскага шляху акрамя беларусаў далучацца грамадзяне Польшчы і ўкраінская дыяспара.
Расклад такі:
17:30 збор у Кракаўскім прадмесці
18:00-18:45 мітынг
18:45-19:30 Шэсце да Рынку Новага Мяста, да помніку Марыі Складоўскай-Кюры
Акцыя арганізаваная Варшаўскай суполкай Таварыства беларускай мовы пры падтрымцы ініцыятывы «Беларусы Варшавы» і іншых грамадскіх арганізацый дыяспары.