У панядзелак, 27 траўня, у CreateCulture Space ладзяць дызайнерскі абед з брэндолагам Дзянісам Місюлем.
Дата і час: 27 траўня ў 18.30
Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5, Вільня
Прапануюць гатаваць смачную ежу і абмяркоўваць трэнд-рэпартаж IF Design.
У меню — салат з мятным гарошкам, марынаваным бураком і лёгкім сырам, які пададуць з келіхам каліфарнійскага зінфандэля.
У кошт уключаны ўсе прадукты і адзін келіх віна.
Дзяніс Місюля, брэндолаг, заснавальнік агенцтва «МАЛАКО».
Удзел — 17 еўра. Квіточкі набывайце па спасылцы.