Іншае
Канец: 23.03 (15:00)
Cinemateket
Дыскусія «Постсавецкія архівы як інструмент дэкаланізацыі. Выпадак архіва VEHA» ў Капенгагене
Пачатак: 23.03 (13:40)Канец: 23.03 (15:00)
Cinemateket
(Капенгаген , Gothersgade 55)
У суботу, 23 сакавіка, у Капенгагене ў межах кінафэста CPH:DOX Talaka і VEHA Archive ладзяць дыскусію «Постсавецкія архівы як інструмент дэкаланізацыі. Выпадак архіва VEHA».
Дата: 23 сакавіка
Час: з 13.40 да 15.00 (час мінскі)
Месца: Cinemateket, Asta Bar, Gothersgade 55, Капенгаген
Архіў VEHA прэзентуе невялікую фотавыставу ў зале Cinemateket, якая дазваляе зазірнуць у маючую адбыцца вялікую выставу падчас Капенгагенскага фотафестываля ў чэрвені.
Удзел бяруць куратарка выставы Вера Залуцкая і даследчыца Катрын Стэўнгой.
Абмяркуюць ролю мясцовай архіўнай працы і грамадскіх арганізацый у захаванні візуальнай спадчыны Беларусі.