Птушыны шпацыр з Віктарам Фенчуком у Тбілісі

24.03.2024 12:00 - 14:00 галоўны ўваход у Батанічны сад (Botanikuri St) 4 лары


У нядзелю, 24 сакавіка, беларусаў Тбілісі клічуць на птушыны шпацыр па батанічным садзе.






Дата: 24 сакавіка

Час: 12.00 (час мясцовы)

Месца: галоўны ўваход у Батанічны сад, Botanikuri St, Тбілісі 



Весці шпацыр будзе Віктар Фянчук, беларускі арнітолаг, вядомы сваёй працай па ахове дзікай прыроды.


Падчас шпацыру вы: 

пабачыце каля 20 відаў птушак і навучыцеся адрозніваць самых звычайных з іх; 

навучыцеся вызначаць птушак па галасах з дапамогай адмысловай прылады; 

пратэсціце аплікацыю, якая дапамагае ў вызначэнні птушак па знешнім выглядзе; 

парадуецеся прыгажосці батанічнага сада. Мова шпацыру — беларуская. 



Удзел вольны. Уваходны квіток у Батанічны сад — 4 лары. 


Рэгіструйцеся па спасылцы (гэта неабавязкова, але раяць запісацца, каб вас дадалі ў адмысловы і дужа карысны чат).






Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Фалея «Паміж небам і зямлёй» у Мінску

13.05.2026 18:00 - 06.06.2026 19:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Выстава мастачкі Цемры «ABSENCE» ў Генку (Бельгія)

21.05.2026 18:00 - 04.06.2026 18:00 KUBE Gallery (Marcel Habetslaan 26)

Урок роднай мовы з Алесем Бяляцкім у Варшаве

31.05.2026 (12:30 - 14:30) касцёл св. Аляксандра (Plac Trzech Krzyży 10/14)

Фэст «Мюнхеншчына-2026» пад Мюнхенам

31.05.2026 (12:30 - 14:30) Jugendzeltplatz Schwaighölzl (Neuburg an der Donau, Мюнхеншчына)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ