У чацвер, 27 чэрвеня, у Вене адбудзецца дыскусія «Вольнае мастацтва з Беларусі ў праграме MQ AiR — 3 гады фокусу».
Дата: 27 чэрвеня
Час: 19.00 (час мясцовы)
Месца: MQ Summer Stage, Museumsplatz 1, Вена
Размова асвятляе сітуацыю на беларускай арт-сцэне пасля выбараў і пратэстаў 2020 года.
З вясны 2021 года спецыяльная стыпендыяльная праграма MuseumsQuartier у супрацоўніцтве з МЗС Аўстрыі дала магчымасць беларускім мастакам удзельнічаць у міжнароднай праграме MQ Artists-in-Residence.
Панэльная дыскусія з удзелам філосафкі Вольгі Шпарагі і куратара Аляксея Барысёнка, а таксама мастакоў Яна Басалыгі і Арыны Грыневіч пралье святло на цяперашняе становішча арт-сцэны ў Беларусі і ў эміграцыі.
Дыскусія будзе на ангельскай мове.
Уваход вольны.