Як напісаць артыкул у Вікіпедыю? Трэцяя сустрэча ў Вільні і анлайн

27.06.2024 18:30 - 21:00 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5) Бясплатнае


У чацвер, 27 чэрвеня, у CreateCulture Space — трэцяя сустрэча з дасведчанымі аўтарамі Вікіпедыі.






Дата: 27 чэрвеня

Час: 18.30 (час віленскі, гэта 17.30 па Варшаве і 18.30 па Мінску)

Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5, Вільня і анлайн 



Гэтым разам — з Аляксеем Ластоўскім, сацыёлагам і гісторыкам, знаўцам мастацтва, вандроўнікам, які пастанавіў адведаць увесь спіс культурнай спадчыны UNESCO і паспяхова набліжаецца да мэты, аўтарам шматлікіх артыкулаў у Вікіпедыі.



Абмяркуюць: 

Якія крыніцы надзейныя для будучага артыкула і якія — не? 

На якія крыніцы варта спасылацца пры напісанні артыкула ў беларускай Вікіпедыі і на якія — пры напісанні артыкулаў у англамоўнай? 

Пачуеце адказы на гэтыя пытанні і шмат цікавых гісторый правак і ўдакладненняў у Вікіпедыю. 

Бярыце з сабой камп’ютары, добры настрой і інфармацыю на тэму, у якой жадаеце стварыць артыкул.



 Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Выстава «Музей — гэта мы!» у Мінску

01.04.2026 17:00 - 15.07.2026 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Выстава «STYX — Crossing Darkness Within» у Берліне

26.04.2026 15:00 - 31.05.2026 18:00 void ink (Schwedter Str. 48)

Фэст мастацтваў «Арт-Мінск» у Мінску

30.04.2026 19:00 - 07.06.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ