У суботу, 16 лістапада, у Брне адбудзецца дыскусія «Як сёння выглядае беларуская незалежная культура?»
Дата: 16 лістапада
Час: 19.00 (час мясцовы)
Месца: Centrum experimentálního divadla, Zelný trh 294, Брно
Дык як сёння выглядае беларуская незалежная культура?
Як функцыянуюць культурныя інстытуцыі, што яшчэ захаваліся ў Беларусі, і як змянілася творчасць мастакоў, якія жывуць на эміграцыі — пераважна ў Польшчы?
Адказы будуць шукаць Леся Пчолка, Руфіна Базлова, Сымон Будны, Генадзь Смаляк, Крысціна Шыянок.
Дыскусыя будзе на ангельскай мове з магчымасцю сінхроннага перакладу на чэшскую мову.
Уваход, выглядае, вольны, без рэгістрацыі.