Паказ фільма «Беларусь 23.34» у Жэшуве

16.11.2024 18:00 - 21:00 Kino za Rogiem Café (вул. Святога Мікалая 6) 10 злотых


У суботу, 16 лістапада, у Жэшуве адбудзецца паказ дакументальнага фільма Таццяны Свірэпы «Беларусь 23.34».







Дата: 16 лістапада

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Kino za Rogiem Café, вул. Святога Мікалая 6, Жэшув 




Фільм «Беларусь 23.34» — гэта гісторыя беларусаў, якія сутыкнуліся з рэпрэсіямі: 

хлопец, які проста ехаў на ровары каля абеліска «Мінск-Горад-Герой» і трапіў у пекла на Акрэсціна; 

сантэхнік, які выйшаў на станцыю «Фрунзенская», таму што цягнік метро далей не пайшоў, і праз некалькі хвілін ужо ляжаў на тратуары з адарваным абцасам; 

маці семярых дзяцей, якая, абараняючы сына, ішла да турэмнага грузавіка і бачыла, як яго абліваюць чырвонай фарбай; 

лекарка, якую атруцілі газам у турэмным грузавіку, а потым прымусілі прыгнуцца і бегаць па калідорах жодзінскай турмы... 


Фільм прасочвае шлях пратэстоўца ў Беларусі: ад дэманстрацый і затрымання, праз судовы працэс, зняволенне, вызваленне і спробы справіцца з перажытым досведам. Фільм ідзе на рускай і беларускай мовах з польскімі субтытрамі. 


Па сеансе адбудзецца дыскусія з рэжысёркай Таняй Свірэпай на польскай мове, а таксама акцыя па напісанні паштовак палітвязню, які з’яўляецца адным з удзельнікаў фільма.


Паказ фільма дапасаваны да раскладу кракаўскіх цягнікоў. 




Квіткі коштам 10 злотых бярыце па спасылцы.





Вам можа быць цікава

:B: N: у Бельску Падляшскім

20.06.2026 (18:00 - 21:00) Дом культуры (3 Maja 2)

Выстава «Кошт нязгоды» ў Вільні

26.06.2026 10:00 - 27.06.2026 18:00 Музей акупацыі і барацьбы за свабоду (Aukų g. 2A)

Купалле ў Жамыслаўлі

04.07.2026 (17:00 - 23:00) Сядзіба Умястоўскіх

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ