Цмок раскручваецца! 2 жніўня ў аграсядзібе “Поўсвіж” рыхтуецца мастацка-рамесны фэст і плэнэр “У княстве Лепельскага Цмока”.
На фэсце будзе фальклёрны гурт з Віцебска “Паўночная Сухадроўка”:
Мяркуецца, што Іван Будзіч будзе выразаць з бервяна Цмока Поўсвіжскага.
Плэнэр мастакоў будзе доўжыцца тры дні: 30, 31 ліпеня, 1 жніўня. Усе дні я буду падбіваць вынікі мастацкай дзейнасці і выкладаць іх на сайт. Вернісаж работ мастакоў адбудзецца на фэсце. Кожны можа ўзяць удзел як у плэнэры, так і ў фэсце. Можна прыехаць самастойна і пасяліцца ў палатачным гарадку на тэрыторыі аграсядзібы ці ў ёй самой. Такім жа чынам запрашаюцца і простыя госці. Ну, а гараджане і насельнікі раёна запрашаюцца на мерапрыемства 2 жніўня. Праграму чакайце пазней. Прымаюцца і прапановы. Змяшчайце іх ва ўласныя пасты.