У пятніцу і суботу, 16 і 17 жніўня, у Брэсце адбудуцца два паказы фэста нямога кіно і сучаснай музыкі КІНЕМО.
Дата: 16 і 17 жніўня
Час: 21.00
Месца: дворык філармоніі, вул. Арджанікідзэ, 14, Брэст
Да паказаў штораз ствараюць арыгінальнае музычнае суправаджэнне і прэзентуюць яго ўжывую ў фармаце перформансаў, якія аб’ядноўваюць у сабе кінапаказ і музычны канцэрт.
16 жніўня, у пятніцу, пакажуць камедыю Бастара Кітана «Шлюб назло» (1929).
А ў суботу, 17 жніўня, пакажуць «Голем якім ён прыйшоў у свет» Паўля Вегенера і Карла Бёзэ.
Музычнае суправаджэнне — кларнет, скрыпка, фартэпіяна.
Квіткі коштам 25 рублёў яшчэ можна набыць у касах філармоніі ці па спасылцы.