Ад пятніцы, 28 чэрвеня, у Сэйнах і Краснагрудзе пройдзе фэст «Вялікае Княства Паэзіі», які яднае творцаў і даследчыкаў з Польшчы, Літвы, Беларусі і Украіны.
Дата: з 28 па 30 чэрвеня
Месца: Краснагруда
Удзел бяруць беларускія літаратары Андрэй Хадановіч і Сяргей Шупа.
У праграме — дыскусіі, адкрытыя лекцыі, творчыя сустрэчы, паэтычныя чытанні.
29 чэрвеня ў 15.00 у Краснагрудзе пройдзе дыскусія «Кульбак, альбо Містыка памежжа» з удзелам Андрэя Хадановіча і Сяргея Шупы.
А ў 17.00 Андрэй Хадановіч прачытае лекцыю «Расстраляныя паэты».
Уваход вольны. Праграму фэста глядзіце па спасылцы.