• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Канцэрты

BosaeSonca і ili-ili : удвох для ўсіх

Пачатак: 24.01 (19:00)
Канец: 24.01 (22:00)
Loft cafе
(Мінск, вул.П.Броўкі, 22)
Google

24 студзеня ў межах праекту «Жывы Тузін» ў клубе Loft адбудзецца супольны канцэрт двух адметных беларускіх гуртоў. BosaeSonca прэзентуе свой новы «Залаты альбом», а музыкі з ili-ili упершыню пакажуць сваю новую беларускамоўную праграму «list», якую яны падрыхтавалі адмыслова для гэтага вечара.

«Залаты альбом» – першы студыйны CD гурта BosaeSonca. Мала сказаць, што ён чаканы. Ад часу заснавання ў 2006 годзе музыкаў пастаянна пыталі, калі ўжо яны выдадуць поўнафарматны дыск. «Доўгі час мы знаходзіліся ў пошуках нашага гучаньня,  і як толькі зразумелі, як павінны выглядаць нашы песьні адразу ж пайшлі ў студыю» – тлумачыць лідэр гурта Алесь Кот-Зайцаў. Сваё сучаснае гучаньне гурт прадэманстраваў у самотніку «Золатам», які нядаўна быў прэзентаваны на Tuzin.fm і выклікаў станоўчую рэакцыю ў слухачоў. Пад уплывам ад гэтага ўдалага трэку і вырашана было даць назву ўсяму дыску – «Залаты». «Гэта не таму, што мы імкнемся да глабальнай папулярнасці. Тут хутчэй маецца на ўвазе глыбіня, рамантычнасць і цвёрдасць», – кажа Алесь.

Падтрымае калегаў гурт ili–ili, які адмыслова да гэтага вечара падрыхтаваў цалкам беларускамоўную праграму, якая завецца «list». «Калі з’явілася ідэя нашага супольнага канцэрту з гуртом BosaeSonca, то мы адразу вырашылі згадаць напрацоўкі нашых песень, напісаных па-беларуску і дарабіць іх», – кажа Міхась Зуй. Нядаўна ён ды іншы ўдзельнік гурта Зьміцер Ясеневіч ездзілі ў складзе трупы Купалаўскага тэатру ў гастролі па Францыі, якія цягнуліся 37 дзён. «Як не дзіўна, але менавіта там, на чужыне, беларускамоўныя песні ў нас пісаліся адна за адной, так што ўтварылася паўнавартасная праграма, якую мы і збіраемся прадставіць наведнікам “Жывога Тузіну”», – распавядаюць музыкі.

Весьці канцэрт па традыцыі будзе Алег Хаменка, музыкант і нязьменны вядучы радыёвэрсіі гіт-параду «Тузін Гітоў». Не абыйдзецца справа без падарункаў ад сяброў «Тузіна Гітоў» — кампаніі «Будзьма беларусамі!».

24 студзеня (чацвер). 19.00. Loft cafе (вул.П.Броўкі, 22).

Гурт BosaeSonca з прэзентацыяй «Залатога альбому».

Гурт ili-ili з прэм’ерай праграмы «list».

Кошт квітка – 85 000 руб., адзін квіток на дваіх – 150 000 руб. 

Квіткі можна набыць у касах KVITKI BY і замовіць он-лайн http://www.kvitki.by/by 

Замовіць столік можна па тэл. +375 29 38 000 10.

Тэл. для даведак : + 375 29 6872093. 


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип