Фестываль «Наш Грунвальд-2023» у Дудутках

22.07.2023 - 23.07.2023 10:00 - 18:00 музейны комплекс «Дудуткі» (Пухавіцкі раён, Мінская вобл.) ад 50 рублёў

Гэтымі выходнымі, 22 і 23 ліпеня, у музейным комплексе «Дудуткі» — 14-ы фестываль сярэднявечнай культуры «Наш Грунвальд».



Дата: 22 і 23 ліпеня

Час: з 10.00 (час мясцовы)

Месца: музейны комплекс «Дудуткі», в. Пціч, Пухавіцкі раён, Мінская вобл. 


У цэнтры гістарычнага блока апынецца маштабная рэканструкцыя эпізодаў Грунвальдскай бітвы. Удзел бяруць каля 400 прадстаўнікоў клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі.

На працягу двух фестывальных дзён пройдуць: 

рыцарскі турнір у пешым страі ў фармаце «шчыт-меч»; 

турнір алебардыстаў і капейшчыкаў; 

турнір лучнікаў; 

турнір рыцарскіх атрадаў (баі «пяцёрак»); 

турнір латнікаў; 

масавыя бітвы — бугурты (штурм замка, бітва на «мосту» і іншыя); 

сярэднявечныя манеўры; 

«Бітва Двароў»; 

прафесійныя бойкі па гістарычным сярэднявечным баі; 

конны рыцарскі турнір па правілах XV стагоддзя. 


На галоўнай сцэне фестываля 22 ліпеня ў канцэртнай праграме «Пір пасля Бітвы» выступяць:

 Стокс 

Іван Кірчук 

Nevrida 

Sailor pigs 

Рокаш 

КАS 

Племя 

Вока Чарота

 23 ліпеня разгорнецца поўнакантактны конны рыцарскі турнір на суцэльнадраўляных дзідах па правілах XV стагоддзя.

А яшчэ будуць: 

майстар-класы па сярэднявечных танцах і рамёствах

 кірмаш «Горад майстроў»

 інтэрактыўныя пляцоўкі

 выступы сярэднявечных музыкаў 

тэатралізаваныя пастаноўкі 

сярэднявечныя гульні 

выступленні вулічных тэатраў, факіраў 

трукавае шоу «Шатландская пяхота». 


Будуць і майстэрні па вырабе даспехаў, ліццю ювелірных вырабаў, апрацоўцы каменя, вырабу зброі, ганчарныя і кавальскія майстэрні і многае іншае. 

Дадаткова будзе арганізаваны трансфер і намётавы лагер.


 Што па квітках: 

Да канца пятніцы, 21 ліпеня, яшчэ можна набыць анлайн квіткі на 2 дні для дарослых па 80 рублёў, для дзяцей — 25 рублёў. 

У суботу на месцы квіток на абодва дні будзе каштаваць для дарослых 80 рублёў, для дзяцей — 25 рублёў.

Можна набыць квіткі на адзін з дзён: загадзя дарослым 65 рублёў на 22 ліпеня і 50 рублёў на 23 ліпеня; на ўваходзе — 70 рублёў і 55 рублёў адпаведна. Дзецям — 25 рублёў і 20 рублёў.


Праграму, спосабы трансферу, квіткі і іншыя падрабязнасці глядзіце на сайце фэста па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Дзень беларускага пісьменства» ў Мінску

04.09.2026 10:00 - 25.09.2026 18:00 навуковая бібліятэка імя Коласа (універсальная чытальная зала) (вул. Сурганава, 15)

Народзіны суполкі «Dapamoga» ў Вільні

05.09.2026 (14:00 - 23:55) Замак (Naujoji Riovoniu, 10 (2 паверх))

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ