Фэст «Смачна есці» ў Суле

22.07.2023 - 23.07.2023 14:00 - 17:00 парк гісторыі Сула (Стаўбцоўскі раён) 25 рублёў

Гэтымі выходнымі, 22 і 23 ліпеня, у Вялікім княстве Сула — фэст «Смачна есці».



Дата: 22 і 23 ліпеня 

Час: з 14.00 да 17.00 

Месца: парк гісторыі Сула, Стаўбцоўскі раён


Адмысловая госця — шэф-кухарка і экспертка беларускай кухні Алена Мікульчык! 

Вас чакае інтэрактыўная гульня на веданне беларускай кухні з прызамі і майстар-клас па прыгатаванні стэйка па-радзівілаўску з сапраўдным бігусам і ягадным соусам на чырвоным віне. 

Толькі ў межах фэста ў можна будзе замовіць адмысловую страву ад шэф-кухара Сулы «Сульскія пызы» (порцый абмежавана!). Таксама будзе лекцыя-гутарка сульскай вядунні пра зёлкавую гарбату. З частаваннем! 

А ў 16.00 у Масонскім флігелі пачнецца лекцыя «Рыцарскія застольныя традыцыі і рытуалы». Вы даведаецеся як правільна выціраць рукі аб абрус, ці прыстойна рыцару есць з талеркі сваёй дамы і ці можна карыстацца відэльцам у прысутнасці караля. Для дзетак будзе працаваць пляцоўка хэндмэйда на працягу ўсяго фэста.

Кошт уваходных квіткоў у парк Сула: дарослыя — 25 рублёў, сябры Сулы — 20 рублёў (каб стаць сябрам, падпішыцеся на адну з сацсетак Сулы), дзеці — 15 рублёў, дзеці да 7 гадоў — уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Юбілейная выстава Леаніда Данэлія ў Мінску

02.09.2026 10:00 - 15.09.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

«Мова Нанова» з Пакрысе у Кракаве

05.09.2026 (16:00 - 18:30) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Майстар-клас па ляльках «Дзесяціручка» ў Гомелі

12.09.2026 (14:00 - 16:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ