1 лютага 2020 года з 12:00 па 18:00 у Нацыянальным мастацкім музеі пройдзе першы фестываль візуальнага мастацтва Art Is.
Гэты фестываль – своеасаблівы эксперымент, спроба зафіксаваць бягучы стан беларускага мастацтва не толькі ў фармаце звыклай экспазіцыі. Мэта праекта складаецца ў адлюстраванні працэсу стварэння мастацкага твора.
Мастакі не толькі пакажуць свае працы ў прасторы Нацыянальнага мастацкага музея, але і прадэманструюць публіцы той творчы працэс, які папярэднічае з’яўленню твора. Такім чынам у наведвальнікаў будзе магчымасць пагутарыць з аўтарам, пазнаёміцца з тэхнікамі і засведчыць творчы працэс на розных этапах.
Госці фестывалю змогуць наведаць майстар-класы па графіцы, жывапісе, скульптуры, мазаіцы, ляўкасе, альтэрнатыўных тэхніках здымкі. У рамках фестывалю таксама будуць праводзіцца адкрытыя ўрокі па малюнку, жывапісе і графіцы, на якіх кожны зможа сам паспрабаваць сябе ў той ці іншай тэхніцы і ўзяць ўласны твор на памяць.
Удзельнікі фестывалю:
ШАПАВАЛАЎ ДЗМІТРЫЙ
БЯЛЯЎСКІ КАЦЯРЫНА
ШАПАВАЛАЎ УЛАДЗІМІР
АЛА КАНЦАДАЙЛАВА
СУХАМЛІНАЎ МІКІТА
БЯЛЬКО МІКАЛАЙ
УСЕВАЛАД ШВАЙБА І ТАМАРА ДЗЯМЕНЦЬЕВА
РАДЗІВОНАЎ АНТОН
МЕЛЬНІК ВОЛЬГА
ФІНСКІ МІХАІЛ
АЛЯКСЕЙ ІЛЬІН
СТУДЫЯ REWORK
Просім звярнуць увагу, што на некаторыя майстар-класы неабходна папярэдняя рэгістрацыя. Пазнаёміцца з поўнай праграмай і пазначыць свой удзел у майстар-класах можна на сайце фестывалю artfest.by.
Майстар-класы і адкрытыя ўрокі разлічаны для ўзроставай катэгорыі 10+
Уваход па білеце ў музей або карце госця НММ.