У суботу, 23 сакавіка, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы гукаюць вясну.
Дата: 23 сакавіка
Час: з 14:00 да 15:30
Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён
«Гуканне вясны» — абрадавае дзейства, звязанае з адмыканнем і абуджэннем зямлі, набліжэннем цяпла. У розных куточках Беларусі пачыналі гукаць вясну ў свой час — падчас масленічнага тыдня ці на Саракі, з прылётам жаваронкаў ці на Дабравешчанне.
Гукалі вясну гучна, звонка і натхнёна. Дзяўчаты збіраліся разам і пачыналі спяваць «вяснянкі-заклічкі». Верылі, што ў тым канцы вёскі, дзе распачалі спевы раней, дзяўчаты хутчэй пойдуць замуж і будуць мець лепшы ўраджай.
Вас чакае:
Выступленне фальклорных калектываў;
Рэканструкцыя веснавых абрадаў; Абрад «Запусканне плыта па рацэ з кулем саломы»;
Вывучэнне веснавых песень;
Майстар-клас па беларускім танцам і гульням; Майстар-клас па вырабу птушак;
Майстар-клас па «маляванцы на шкле»;
Майстар-клас па выцінанцы;
Выстава гліняных птушачак з калекцыі музея (у помніку «Школа з в. Калодчына»); Вогнішча і карагоды!
Кошт квіткоў:
для дарослых — 14 рублёў; студэнтаў — 8 рублёў; школьнікаў — 7 рублёў; для дашкольнікаў — бясплатна.