Гуканне вясны разам з Дукорскім маёнткам 23-24 сакавіка.
Жaвapoнaчкi, пpыляцiцe,
Вясну красную пpыняciцe.
З выраю вяртаюцца птушкі і нясуць на сваіх крылах ключ ад дагэтуль спячай зямлі. Дукорскі маёнтак запрашае паклікаць іх працяглым «Гууууууу» і прывабіць старадаўнім абрадам у лепшых традыцыях нашых продкаў.
А таксама стварыць ядомых (і не вельмі) птушачак, пазнаёмімся з вяснянкамі і пагушкаемся на арэлях дзеля ўшанавання веснікаў вясны.
Удзел уваходзіць у кошт квітка, папярэдні запіс не патрэбны.
Кошт квіткоў:
Дарослыя — 20 BYN;
Дзеці 7-18 гадоў — 10 BYN;
Дзеці да 7 год, інваліды 1-2 груп, ветэраны ВАВ — бясплатна.
Зніжка 10% усім падпісчыкам сацсетак.
Дата: 23-24 сакавіка
Месца: Пухавіцкі р-н, аг. Дукора, вул. Школьная, 15а (усяго 30 км. ад Мінска).
Даведкі: +375(44)707-77-64; +375(33)357-77-64.