Насі сваё: варштат па роспісе шопераў у Мінску

30.03.2024 13:00 - 16:00 музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) 30 рублёў
 


У суботу, 30 сакавіка, у музеі гісторыі беларускай літаратуры — аўтарскі занятак мастачкі Ірыны Князевай па роспісе шопераў.




Дата: 30 сакавіка

Час: 13.00

Месца: музей гісторыі беларускай літаратуры, вул. Багдановіча, 13, Мінск 


«Кожны носіць сваё неба з сабой», «Пушча — загадка, разгадка хаваецца ў лесе», «У добрых справах і ў любасці да айчыны ўпадабляйцеся», «Трэба дома бываць часцей». 

Жывапісна-маляўнічыя цытаты з твораў выбітных беларускіх літаратараў заўсёды натхняюць на творчасць. То на майстар-класе створыце ўласны малюнак на шопер па матывах і з выкарыстаннем гэтых цытат. 

Заняткі будуць праходзіць у надзвычай натхняльным творчым асяроддзі — у прасторы экспазіцыі «Беларусь — краіна талентаў», дзе сабраныя жывапісныя, графічныя і скульптурныя партрэты беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. 

Квіткі — 30 рублёў. Уваходзяць усе неабходныя матэрыялы: баваўняны шопер, фарбы, трафарэты і інш., а таксама экскурсія па выставе «Беларусь — краіна талентаў»)/


Запісвайцеся па нумарах +375 29 811-21-85, +375 17 363-94-65, +375 17 395-44-47.





Вам можа быць цікава

Выстава «1.1.1» у Віцебску

28.04.2026 17:00 - 31.05.2026 18:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Выстава «На граной нядзелі русалкі сядзелі» ў Заслаўі

14.05.2026 10:00 - 15.06.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

VARUŠNIAK Kupalle ў Варшаве

27.06.2026 15:00 - 28.06.2026 06:00 klub REJS (Piotra Bardowskiego 2A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ