Літаратура Мінск
Канец: 17.09 (20:00)
музей гісторыі беларускай літаратуры
Імпрэза 110-годзя паэта Валянціна Таўлая ў Мінску
Пачатак: 17.09 (18:00)Канец: 17.09 (20:00)
музей гісторыі беларускай літаратуры
(Мінск, вул. Багдановіча, 13)
У аўторак, 17 верасня, у музеі гісторыі беларускай літаратуры ладзяць імпрэзу 110-годзя паэта Валянціна Таўлая «Пакіну спадчыну тугі і веры...».
Дата: 17 верасня
Час: 18.00
Месца: музей гісторыі беларускай літаратуры, вул. Багдановіча, 13, Мінск
Вас чакае сустрэча з навуковым супрацоўнікам Дома-музея Валянціна Таўлая (Лідскі гісторыка-мастацкі музей) Алесем Хітруном.
Вы пачуеце шмат цікавых фактаў з жыцця паэта 30-х гадоў.
Жыццёвы шлях заходнебеларускага творцы — усяго 33 гады.
Паэтычная спадчына — пасмяротны зборнічак вершаў «Выбранае». Але за гэтымі сціслымі звесткамі — вялікая і надзвычай цікавая, насычаная падзеямі жыццёвая і творчая гісторыя.
Гісторыя сяброўства, змагання, любові, пакручастых дарог, доўгіх месяцаў растання і няволі і такіх чаканых сустрэч.
Таксама будзе прадстаўлена мастацкая праца Васіля Зянько «Верабейкі», напісаная ў аб’ёмнай тэхніцы з цытатай першага верша Валянціна Таўлая, выкананай шрыфтам Брайля.
Уваход вольны.