Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

21.09.2024 12:00 - 16:00 музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе» (Баранавіцкі р-н, Брэсцкая вобл.) Бясплатнае
 

У суботу, 21 верасня, на сядзібе Міцкевічаў у Завоссі пад Баранавічамі — літаратурна-музычны фестываль «Восень у Завоссі».





Дата: 21 верасня

Час: з 12.00 да 16.00 (час мясцовы)

Месца: музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе», в. Завоссе, Баранавіцкі р-н, Брэсцкая вобл.




Гасцей фэста чакаюць: 


Канцэртная праграма ў выкананні музыказнаўцы Святлены Немагай, Галіны Сакольнік і Таісіі Халамавай 

Музычная рэтраспектыва да эпохі барока ў выкананні капэлы Алеся Лася Лекцыя пра Адама Міцкевіча ад даследчыка-архівіста Змітра Юркевіча 

Студэнцкі фальклор эпохі Адама Міцкевіча ў выкананні паэта, перакладчыка Аляксея Жбанава 

Гістарычная анімацыя на XVI-XVII стст. і сярэднявечныя забавы ад рэканструктараў 

Сустрэча з вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута філасофіі НАН Беларусі Ігарам Бабковым на тэму: «Міцкевіч як апокрыф: нечаканае падарожжа» 

Жніўныя і вясельныя песні ў выкананні спявачак Студэнцкага этнаграфічнага таварыства 

Майстар-клас для дарослых і дзяцей па сілуэтным выразанні профіля Адама Міцкевіча ад Анастасіі Балыш 




Адмысловыя музычныя госці — народны фальклорны ансамбль «Сарматы» (БДУ) і спявак Ілья Шынкарэнка.

 Таксама ў праграме: экскурсіі па сядзібе, канцэртная праграма, выступленні літаратараў, інтэрактыўныя пляцоўкі, выставы, квэсты, гульні, майстар-класы, фотазоны. 



Будуць працаваць кропкі харчавання і рамесніцкі кірмаш.


Уваход на фестываль вольны!




Музей гісторыі беларускай літаратуры ладзіць трансфер Мінск-Завоссе-Мінск коштам 35 рублёў у абодва бакі. 

Можна замовіць месцы па нумарах +375(17) 363-94-65, +375(17) 363-56-21 або набыць квіток у касе музея (вул. Багдановіча, 13а, Мінск).








Вам можа быць цікава

Cвята паэзіі «Купала заўсёды ў сэрцы маім» у Ляўках

05.07.2025 (11:00 - 17:00) Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Ляўкі»

Купалле ў Азярцы

05.07.2025 (19:00 - 22:00) музей народнай архітэктуры і побыту

Купалле ў Лідскім замку

05.07.2025 (19:00 - 23:00) Лідскі замак

Свята да 100-годдзя паэмы «Сымон-музыка» ў Смольні

12.07.2025 (10:00 - 18:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ