У суботу, 5 кастрычніка, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў ладзіць імпрэзу «Арт-слоўнік у НЦСМ» у рамках выставы «Слоўнікавы запас» і запрашае адсвяткаваць свае народзіны — Цэнтру 9 гадоў!
Дата: 5 кастрычніка
Час: 15.00 (час мясцовы)
Месца: НЦСМ, пр. Незалежнасці, 47, Мінск
Прапануюць:
у 15.00 наведаць экскурсію па выставе «Слоўнікавы запас», якую правядзе навуковы супрацоўнік Міхаіл Мірошнікаў;
у 16.00 сустрэцца з удзельнікамі выставы «Слоўнікавы запас» і пазнаёміцца бліжэй з іх творчасцю падчас artist-talk, у якім возьмуць удзел Ігар Нікалаенка, Анастасія Акулава і Вольга Сямашка (патрэбная рэгістрацыя па спасылцы);
у 17.30 здзейсніць падарожжа ў свет творчасці, самапазнання і выражэння сябе праз мастацтва на арт-медытацыі ад культуралагіні Маргарыты Токаравай (патрэбная рэгістрацыя па спасылцы).
Квіткі — 15 рублёў.