У нядзелю, 6 кастрычніка, у кавярні «Джэзва» адбудзецца лекцыя «Якую каву пiлi нашы продкi?»
Дата: 6 кастрычніка
Час: 16.00
Месца: кавярня «Джэзва», Савецкая, 5, Гродна
Абяцаюць гiстарычны экскурс аб тым,
як з’явiлася кава за сталамi нашых продкаў;
калi кава стала любiмым напоем;
якую каву пiлi ў старадаўнiя часы.
Таксама чакае дэгустацыя кавы на сучасны і старасвецкі манер!
Спікер — Павел Булаты, кандыдат гістарычных навук, даследчык гісторыі кавы.
Уваход вольны, данаты па сэрцы.
Запісвайцеся па нумары +375297845535 альбо праз дырэкт кавярні.