У суботу і нядзелю, 15 і 16 ліпеня, музыка і даследчык фальклору Іван Кірчук дае адразу тры канцэрты ў прасторы «Upgrade»! Два — для дарослых і адзін — для дзетак!
У суботу, 15 ліпеня, прыходзьце слухаць круцецкую праграму «Кветка Перуна» з песнямі і найгрышамі з новага альбома «Варажбіт», які ўвабраў у сябе вялізны даследчыцкі досвед Івана Кірчука і магію забытых вёсак.
Дата: 15 ліпеня
Час: 18.00
Месца: арт-прастора «Upgrade», вул. Кастрычніцкая, 2, Віцебск
Таксама спадар Іван прэзентуе кнігу «Кветка Перуна», дзе сабраныя сцэнарыі абрадаў, святаў, казак, гульняў і тэатралізаваных прадстаўленняў, распрацаваных на аснове беларускага фальклору.
Калі не паспееце ў суботу, не сумуйце — у нядзелю, 16 ліпеня, спадар Іван паўтарае праграму ў 16.00.
Дата: 16 ліпеня
Час: 16.00
Месца: арт-прастора «Upgrade», вул. Кастрычніцкая, 2, Віцебск
Кошт — 20 рублёў, а для навучэнцаў — 15 рублёў.
Квіткі можна набыць у арт-прасторы «Upgrade» ад 9.00 да 15.00 па буднях, а таксама ў краме «AVON» па вул. Леніна, 6 з 11.30 да 19.00 (сб — да 17.00).