Гэтымі выходнымі, 11 і 12 траўня, гарадская ферма «Марыс Мар» ладзіць у прасторы «Flame Place» сустрэчу-падрыхтоўку да новага сезону Гарадскога агародзіка Мар.
Дата: 11 і 12 траўня
Час: 12.00
Месца: Flame Place, пр-т Машэрава, 9 к. 8, Мінск
Што прапануюць рабіць:
Ствараць кадкі з альтэрнатыўных матэрыялаў, у хутка будуць разам высаджваць раслінкі
Слухаць цікавыя лекцыі
Удзельнічаць у майстар-клясе па вертыкальным азеляненні і не толькі
Частавацца смаколікамі
Знаёміцца, яднацца, абменьвацца досведам і усмешкамі
Каб паўдзельнічаць, не патрэбны спецыяльныя навыкі. Галоўнае — вашае жаданне зрабіць унёсак у стварэнне зялёнага аазісу ў цэнтры Мінска.
Уваход вольны, і можна заданаціць па сэрцы для добрых зялёных спраў.
Рэгіструйцеся па спасылцы.