У пятніцу, 5 студзеня, у Лошыцкім маёнтку — адразу два калядныя івэнты.
Дата: 5 студзеня
Час: 15.00 і 17.00
Месца: Лошыцкі маёнтак, Лошыцкі парк, Мінск
А 15-й тут калядны канцэрт музычнага каледжа імя Глінкі.
Юныя баяністы і акардэаністы зайграюць калядныя мелодыі з дзіцячых сюіт, народныя песні ў сучаснай апрацоўцы і творы класікаў — Баха і Вівальдзі.
А пасля канцэрта, а 17-й, заставайцеся на інтэрактыўную экскурсію «Каляда».
Вы здзейсніце падарожжа ў свет беларускіх Калядаў.
Галоўны персанаж свята — Калядная Баба — пазнаёміць вас з традыцыямі святкавання, а пасля вы станеце калядоўшчыкамі — згуляеце «У арэхі» і «Шкута», будзеце ведаць прызначэнне масак і зорак.
Па кошты і запіс звяртайцеся +375 17 396 18 86 альбо ў дырэкт музея.