У чацвер, 4 студзеня, завітайце ў «Accidental Point» на вечар французска-цыганскага джазу ад «Masterskaya41 band».
Дата: 4 студзеня
Час: 20.00
Месца: арт-прастора «Accidental Point», вул. Кальварыйская, 21, Мінск
Джаз-мануш — не музейная каштоўнасць, а жывы стыль, які да гэтага часу развіваецца. Галоўнае ў ім — энергія.
У гэты вечар вы перанясецеся ў Францыю 1930-х гадоў і фільмаў Вудзі Алена аб гэтай эпосе, дзе пануе музыка Джанга Рэйнхардта і вытанчаны Парыж спазнае культуру рома.
Для вас граюць:
Ганна Мацуковіч — скрыпка
Вадзім Песін — гітара
Віктар Бярэзін — гітара
Аляксандр Пінчук — бас
Уваход — free donation.