У чацвер, 30 траўня, у кфілармоніі адбудзецца канцэрт духавога квінтэта Вялікага тэатра Беларусі «Музыка і зоркі».
Дата: 30 траўня
Час: 19.00
Месца: філармонія, вул. Арджанікідзэ, 14, Брэст
Ханс Цымер, Джон Уільямс і многія іншыя галівудскія кампазітары чэрпалі сваё бязмежнае натхненне ў музыцы Густава Холста.
Мноства музычных гуртоў і выканаўцаў разнастайных стыляў і напрамкаў — Emerson, Lake & Powell, Black Sabbath, King Crimson, Manfred Mann, Frank Zappa, Deep Purple, Iron Maiden, Yes — выкарыстоўвалі фрагменты сюіты «Планеты».
Першае выкананне сюіты адбылося ў 1918 годзе ў Лондане, у Каралеўскай зале, а ў Беларусі адно з прэм’ерных выкананняў гэтай сюіты для духоўнага квінтэта, фартэпіяна і відэапраекцый адбудзецца вось цяпер ў Брэсце.
Граюць:
Дзіяна Гантарэнка, флейта
Максім Юргілевіч, габой
Віктар Пузыня, кларнет
Віталь Карабухін, валторна
Андрэй Гузееў, фагот
Марына Рамейка, фартэпіяна
Квіткі коштам 25 рублёў можна набыць па спасылцы.