ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Аляксандры Валодзінай «Сярэднявечныя ерасі ў хрысціянстве» ў Мінску

27.02.2024 18:30 - 20:00 (вул. Кісялёва, 38) 17 рублёў


У аўторак, 27 лютага, гісторык Аляксандра Валодзіна распачынае ў лекторыі «Фрэскі» цыкл лекцый «Сярэднявечныя ерасі ў Хрысціянстве».



Дата: 27 лютага

Час: 18.30

Месца: вул. Кісялёва, 38 (1 паверх), Мінск 


Лекцыя першая - «Сярэднявечныя ерасі да інквізіцыі: экстравагантныя вучоныя, нарцысы, чэрці і падступныя жанчыны як найжахлівейшыя ворагі палахлівых манахаў».


 Для чалавека ХХІ стагоддзя слова «ерэтык» не нясе вялікай сэнсавай нагрузкі. А вось у Сярэднявеччы гэта была найвышэйшая абраза і крымінальнае абвінавачанне. 

Назваць каго-небудзь ерэтыком перад царкоўным судом магло прывесці чалавека да поўнай страты ім сацыяльнага становішча, пажыццёвага турэмнага зняволення, а можа нават і да спалення жыўцом. 

На першай лекцыі, якая распачне цыкл, прысвечаны сярэднявечным рэлігійным дысідэнцкім рухам — ерасям — пагавораць пра значэнне тэрміну «ерась» у тым выглядзе, як яго разумелі людзі таго часу, а таксама пра заходнееўрапейскія ерасі ў ХІ-ХІІ стагоддзях.
 

Вас чакаюць не толькі і не столькі сухія тэрміны і рэлігійныя дыскусіі, колькі захапляльныя гісторыі: 

Селянін Леўтард, у якога праз «патаемныя часткі чела» ўвайшоў пчаліны рой і падгаварыў яго да паўстання супраць Царквы; 

Жанчына -варажбітка ў суправаджэнні зграі чорных чарцей; 

Першыя веганы, якія адмовіліся забіць курыцу і былі адпраўленыя за гэта на вогнішча самім імператарам; 

Юрлівы манах, які хацеў спакусіць прыгажуню, а выкрыў цэлую ерэтычную секту цнатліўцаў — і многія іншыя! 


Вы зразумееце, хто такі сярэднявечны «іншы», як сярэднявечная норма разыходзілася з нашай, і навучыцеся, як распазнаваць ворага аўтараў у сярэднявечным тэксце. 


Лектарка — Аляксандра Валодзіна, кандыдатка гістарычных навук, спецыялістка па гісторыі сярэднявечных ерасей. 


Кошт — 17 рублёў. Месцаў абмежавана, таму запісвайцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава «Чатыры бакі М’Арта» ў Віцебску

24.03.2026 17:00 - 26.04.2026 17:00 Арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Выстава «У дарозе» ў Беластоку

26.03.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 Galeria Sztuki Marchand (ulica Jana Kilińskiego 12)

Дзень Волі ў Браціславе

28.03.2026 (15:00 - 18:00) Hviezdoslavovo námestie

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ