У пятніцу, 29 сакавіка, у лекторыі «Фрэскі» — смачная сустрэча з Аленай Мікульчык «Гісторыя кавы без прыкрас».
Дата: 29 сакавіка
Час: 18.30
Месца: вул. Кісялёва, 38 (1 паверх), Мінск
Сацыяльная функцыя кавы відавочная — кава аб’ядноўвае людзей. Да кавы напоем для ўсіх выпадкаў жыцця была граматка.
Калі ў 1385 годзе вялікі князь літоўскі Ягайла ажаніўся з польскай каралевай Ядвігай, пасля першай шлюбнай ночы яны пілі менавіта граматку.
Гэты ж напой падалі, калі праз стагоддзе, у 1518 годзе ўнук Ягайла, вялікі князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт І ажаніўся на італьянскай прынцэсе Боне Сфорца.
Граматка доўгі час замяняла па сваіх функцыях каву, якая выцесніла гэты каралеўскі напой толькі ў канцы 18 стагоддзя.
Спадарыня Алена раскажа:
Як кава стала сімвалам нашай бадзёрасці, і як гэтаму дапамаглі танцуючыя козы і чуваючыя манахі?
Калі беларусы пачалі піць каву, як беларусы паўплывалі на працэс стварэння круасана?
Як кава стаў напоем прагрэсіўных людзей і колькі ён каштаваў у 19 стагоддзі?
Як называліся раней барыста і дзе ў Мінску размяшчаліся кавярні ў канцы 19 пачатку 20 стагоддзяў?
Як гатавалі каву ў 18-19 стагоддзі?
У канцы лекцыі вас чакае дэгустацыя той самай граматкі, старажытнага напою, які будуць падаваць з хлебнымі чыпсамі.
Спікерка — Алена Мікульчык, шэф-кухарка, экспертка беларускай і славянскай кухні, гісторык кулінарыі.
Кошт — 25 рублёў. Месцаў абмежавана, таму запісвайцеся па спасылцы.