У сераду, 24 студзеня, у Мінску адбудзецца першая сустрэча кінаклуба «CLOUSE UP», які ладзіць Беларуская асацыяцыя фатографаў.
Дата: 24 студзеня
Час: 18.00
Месца: галерэя «Full Frame», вул. Прытыцкага, 10 (уваход у арцы), Мінск
Тут будуць глядзець і абмяркоўваць фільмы пра людзей мастацтва, а таксама ладзіць лекцыі, майстар-класы, дыскусіі і творчыя сустрэчы.
Весці праект меў фатограф Уладзімір Парфянок, які, на вялікі жаль, заўчасна сышоў ад нас.
Праект, пачаты спадаром Уладзімірам, вырашылі здзейсніць і працягнуць.
На першай сустрэчы будуць глядзець фільм «У пошуках Вівіян Маер» — пра фатографку-аматарку, якая прапрацавала ўсё сваё жыццё нянечкай і займалася фатаграфіяй у вольны час.
Як гэта звычайна бывае з непрызнанымі пры жыцці геніямі, скрыню з яе негатывамі купілі на блышыным рынку за 300 даляраў. Прыгледзеліся, і аказалася, што яна — майстар найвышэйшага ўзроўню!
Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.