У пятніцу, 26 студзеня, лекторый «Фрэскі» запрашае на лекцыю Алены Кароўчанка «Ігуменская шляхта ў Сібіры. Ссыльныя за ўдзел у Паўстанні 1863 года».
Дата: 26 студзеня
Час: 18.30
Месца: вул. Кісялёва, 38 (1 паверх), Мінск
Лекцыя заснавана на архіўных матэрыялах, звязаных з удзелам шляхцічаў з засценка Суцін Ігуменскага павета ў паўстанні 1863 года, якія былі сасланыя ў аддаленыя губерні Расіі.
Спадарыня Алена даследавала мноства дакументаў з архіваў Беларусі, Літвы і Расіі, у тым ліку метрычныя кнігі Томскага, Табольскага, Омскага, Уфімскага, Казанскага, Самарскага, Каінскага, Спаскага і Новамікалаеўскага касцёлаў, а таксама Серафінскага і Блонскага касцёлаў Ігуменскага павета.
Сабрала ўнікальную калекцыю дакументаў і фатаграфій.
Прыходзьце даведацца, як склаўся лёс ссыльных, іх продкаў і нашчадкаў з пачатку XIX стагоддзі да нашага часу і ў якіх краінах на сённяшні дзень жывуць нашчадкі сасланых.
Алена Кароўчанка — незалежная даследчыца, генеалог з 20-гадовым стажам пошуку ў архівах Беларусі і іншых краін, арганізатарка міжнародных злётаў генеалогаў у Мінску, куратарка валанцёрскага праекта па індэксацыі вопісаў НДАБ.
Кошт — 17 рублёў. Месцаў абмежавана, таму запісвайцеся па спасылцы.