У суботу, 22 чэрвеня, беларусы Бостана святкуюць Купалле.
Дата: 22 чэрвеня
Час: з 14.00 да 21.00 (час мясцовы)
Месца: Lazy River Camping Area, 427 Goboro Rd, Epsom, NH
Будуць, як мае быць, купальскае вогнішча, пляценне вянкоў, танцы ды спевы, забавы, а можа, нават і пошукі папараць-кветкі.
Гэтыя рэчы могуць вам спатрэбіцца: галаўныя ўборы, sunscreen, вада, паходныя крэслы, сродкі ад камароў, ліхтарыкі, пледы.
Таксама не замінуць: гульні для дзяцей і дараслых, мячы, маскі, face painting kits, музычные інструменты — усё што можа зрабіць свята ярчейшым.
Адзенне: на месцы будзе выдавацца традыцыйны строй, але калі маеце свае вышыванкі, ільняныя сукенкі, апранайце іх.
На Купалле прынята паліць старыя рэчы, то вазьміце з сабой нешта старое, каб развітацца з ім, кінуўшы ў вогнішча.
Ахвотныя могуць застацца ночыць у намёце, каб сустрэць купальскі світанак.
Уваход — 30 даляраў.