У нядзелю, 17 сакавіка, беларусы Быдгашчы святкуюць Масленіцу.
Дата: 17 сакавіка
Час: з 13.00 да 20.00 (час мясцовы)
Месца: «Новае месца», Młyny Rothera, Быдгашч
У праграме:
спевы, танцы ды гульні
вясновыя конкурсы для дзяцей і дарослых
блінная віктарына
кава і гарбата
традыцыйны конкурс блінцоў!
Прапануюць працягнуць векавое спаборніцтва Торуня і Быдгашчы!
Збіраюць па дзве каманды ад горада, па тры чалавекі.
Госці таксама могуць прынесці бліны, каб пачаставаць іншых — такім чынам можна зарабіць дадтковыя балы свайму гораду.
Калі маеце каманду — пішыце да спадара @vitold_grodno.
Намінацыі конкурсу блінцоў:
Самы дзіравы блін
Самы крэатыўны блін
Самы тонкі блін
Самы смачны блін
Кошт удзелу — 20 злотых; калі дзяцей больш за двое, то за іх па 10 злотых. Той, хто заплаціў (загадзя альбо не месцы), пры ўваходзе атрымоўвае 4 жэтоны, якія потым абменьвае на бліны. Хто не заплаціў... застанецца без бліноў.
Месцаў абмежавана, таму рэгіструйцеся па спасылцы.