У суботу, 29 чэрвеня, Школа беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве клічуць святкаваць Купалле на беразе Віслы.
Дата: 29 чэрвеня
Час: з 18.00 (час мясцовы)
Месца: Saska Kępa (на мапе — тут), Варшава
Вось які план:
18:00-20:00 Збор траў і майстар-клас па пляценні Купальскіх вянкоў. Развучваем Купальскія песні і распавядаем пра абрады, традыцыі і міфы Купальскай ночы. Ладзім абрадавае кола, браму і збіраем дровы для вогнішча.
20:00-21:00 Гульні і забавы для пар і халастых хлапцоў і дзяўчат (18+).
21.00 Запальваем абрадавае вогнішча з колам ўсе разам, шукаем Папараць-кветку, гатуем і частуемся купальскім напоем «Крупнік» (алкагольным і безалкагольным) і праводзім іншыя купальскія абрады.
22:00 Варажба на вянках.
23:00-01:00 Скочым праз вогнішча, бавімся і напаўняемся энергіяй.
Для самых трывалых па-за планам:
04:20 — сустракаем узыход сонейка.
Прыносьце сваю ежу і напоі. Будзе магчымасць скарыстацца грылем.
Уваход вольны, free donation на падтрымку ініцыятывы.