Купалле ў Віцебску

18.06.2023 17:00 - 21:00 арт-прастора «UPGRADE» (вул. Кастрычніцкая, 2) 15 рублёў
 
У нядзелю, 18 чэрвеня, у арт-прасторы «UPGRADE» святкуюць Купалле!



Дата: 18 чэрвеня

Час: 17.00

Месца: арт-прастора «UPGRADE», вул. Кастрычніцкая, 2, Віцебск


Вас чакае:

кірмаш;

тэатралізаваная імпрэза;

фотазона з маскамі беларускіх міфалагічных персанажаў;

 майстар-класы па пляценні вяночкаў, ганчарстве, народных танцах, спевах і гульнях;

 жывая музыка (дуда, скрыпка);

выступ са светлавым нумарам;

 вольны мікрафон для жадаючых праспяваць ці выступіць па-беларуску.


У свяце бяруць удзел:

фальклорны калектыў «Жывая спадчына» (кіраўніца Марына Яско),

ансамбль народнай музыкі «Жалейка» (кіраўніца Анастасія Карабанава),

Марына Булатоўская,

 студыя светлавога шоу Cool Kids,

дудар Васіль Шкіндзер з Лепеля,

віцебскія майстры.


Уваход — 15 рублёў, студэнтам — 10 рублёў. Сем’ям ад трох чалавек — зніжка.




Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ