Гістарычны клуб у Кракаве абмяркуе Русь і рускія землі

23.04.2023 13:00 - 15:00 Muzeum Podgórza (ul. Limanowskiego 51) ад 15 злотых

У нядзелю, 23 красавіка, беларусы Кракава збіраюцца на сустрэчу Гістарычнага клуба.



Дата: 23 красавіка

Час: 13.00 (час мясцовы)

Месца: Muzeum Podgórza, ul. Limanowskiego 51, Кракаў


Гэтым разам тэма — «Рускія землі і рускае насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага ў XIII — XVI ст.»

Калі наш сучаснік — жыхар Усходняй і Цэнтральнай Еўропы — чуе назвы «Русь», «рускі», яны адразу выклікаюць у яго асацыяцыі з Расіяй. Але ў гістарычным мінулым гэта было зусім не так.

 Руссю называлі многія тэрыторыі сучаснай Украіны і Беларусі, а русінамі — іх жыхароў. У XIII — XVI ст. гэтыя абшары ўваходзілі ў склад Вялікага Княства Літоўскага.

Якія менавіта вобласці гэтай дзяржавы называлі Руссю?

Як назва «русін» суадносілася з іншымі этнічнымі назвамі, — напрыклад, з назвай «літвін»?

Якую ролю адыграла руская спадчына ў гісторыі Беларусі?


На тыя пытанні паспрабуе адказаць кандыдат гістарычных навук Васіль Варонін.

Удзел — данат ад 15 злотых.

І зарэгіструйцеся па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава абярэгаў у Мінску

11.08.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Сустрэча з Людмілай Рублеўскай у Мінску

20.08.2026 (18:30 - 20:30) кінатэатр «Піянер» (вул. Энгельса, 20)

Карнавал весялосці ў Воранаве

22.08.2026 (12:00 - 16:00) Гарадскі парк (летняя эстрада)

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ