Лісты палітвязням пішуць у Лодзі

03.09.2023 14:00 - 16:00 медыятэка «МеМо» (вул. Манюшкі, 5) Бясплатнае

У нядзелю, 3 верасня, на пляцоўцы ТБМ у Лодзі будуць пісаць лісты беларускім палітвязням у межах штомесячнай акцыі «Павіншуй палітвязня»!



 Дата: 3 верасня

Час: з 14.00 да 16.00 (час мясцовы)

Месца: медыятэка «МеМо» (зала Warsztatowa), вул. Манюшкі, 5, Лодзь 


Кожны палітвязень мае патрэбу ў падтрымцы. Няма малой дапамогі, а лісты гэта тое, што дае надзею і дапамагае трымаць сувязь са знешнім светам. 


Да сустрэчы падрыхтавалі 100 канвертаў для палітзняволеных з вядомым месцам знаходжання, хто адзначае свой дзень нараджэння ў верасні. 


Прыходзьце напісаць некалькі цёплых віншавальных радкоў для незнаёмых, але такіх блізкіх людзей! 


Уваход вольны!



Вам можа быць цікава

Выстава беларускіх мастакоў «PRZEŁOM» у Варшаве

26.08.2026 12:00 - 12.09.2026 18:00 Nowe Miejsce (Al. Jerozolimskie 51/2)

Імпрэза «Знойдзеная музыка» ў Лідскім замку (6+)

04.09.2026 (19:00 - 21:00) Лідскі замак (вул. Замкавая, 1)

Прэзентацыя зіна «Pamyłka» ў Варшаве

10.09.2026 (18:30 - 20:30) Uśpiona Księgarnia (Stalowa 1/4)

Майстар-клас па ляльках «Дзесяціручка» ў Гомелі

12.09.2026 (14:00 - 16:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ