У пятніцу, 6 снежня, у галерэі «Цэнтр» адбудзецца лекцыя «Ад кветачак да кветак: друкаваны тэкстыльны малюнак 1890-1940-х гг.»
Дата і час: 6 снежня ў 18.00
Месца: мастацкая галерэя «Цэнтр», вул. Гікалы, 4 (будынак Пушкінскай бібліятэкі), Мінск
Даследчыца і мастачка, аспірантка і выкладчыца БДАМ Наталія Філіпенка распавядзе пра гісторыю і развіццё тэкстыльных фабрычных прынтоў канца ХIX — пачатку ХХ стагоддзя.
Уваход — па квітку ў галерэю: 3 рублі.
Запісвайцеся па нумары 8017 377 40 91 (серада-нядзеля 11.00-19.00) або праз дырэкт галерэі.