У сераду, 29 траўня, гісторык Аляксандра Валодзіна чытае ў лекторыі «Фрэскі» трэцюю лекцыю з цыклу «Сярэднявечныя ерасі ў Хрысціянстве».
Дата: 29 траўня
Час: 18.30
Месца: вул. Кісялёва, 38 (1 паверх), Мінск
Тэма — «Эпоха інквізіцыі: паміж ерассю і святасцю».
Гэтым разам адновяць атмасферу сярэднявечнага інквізіцыйнага працэса!
Вы даведаецеся:
Што трэба было, каб распачаць інквізіцыйны працэс? Катаванні: як, чаму, колькі і навошта?
Ці праўдзівыя экспанаты знаходзяцца ва ўсіх гэтых шакуючых музеях?
Ці можна супрацьстаяць інквізіцыі? Якія пакаранні накладаліся на вінаватых?
Адваротны бок інквізіцыйных працэсаў: беатыфікацыя. Чаму часта святы і ерэтык — гэта не проста два бакі аднаго медаля, а ўвогуле адзін і той жа чалавек?
Лектарка — Аляксандра Валодзіна, кандыдатка гістарычных навук, спецыялістка па гісторыі сярэднявечных ерасей.
Кошт — 17 рублёў. Месцаў абмежавана, таму запісвайцеся па спасылцы.