У чацвер, 18 студзеня, у музеі Якуба Коласа — лекцыя Аляксея Друпава «Мужчынскі строй».
Дата: 18 студзеня
Час: 18.30
Месца: музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Мінск
Прапануюць разабраць традыцыйны беларускі мужчынскі строй:
разабрацца з базавымі рэчамі (што такое строй, як вызначаецца і г.д..);
убачыць складовыя часткі мужчынскага адзення;
даведацца, як і што называецца;
адсачыць змены мужчынскага адзення ў часе і прасторы (уплыў гарадской моды ды суседніх народаў).
Вітаюцца пытаннечкі да лектара!
Аляксей Друпаў — гісторык, даследчык традыцыйнай беларускай культуры.
Квіткі — 5 рублёў.